Беларусь: Прыгожая, светлая наша краiна. «Светларусая», «сiнявокая», «зямля пад белымi крыламi» – так ласкава, з пяшчотаю апiсваюць Беларусь пiсьменнiкi i паэты. Гэта i бацькоўская хата, i мiлагучная матулiна мова, i спеў жаваранкаў, i клёкат буслоў. Гэта сiнь васiлькоў, безлiч блакiтных азёр i зялёных лясоў. Гэта такiя выдатныя iмёны, як Ефрасiння Полацкая, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максiм Багдановiч. Гэта зямля нашых продкаў. Гэта наша зямля. «Люблю наш край, старонку гэту, дзе я радзiлася, расла:». Словы, знаёмыя з дзяцiнства, простыя i шчырыя, адкрытыя i даверлiвыя. Напэўна, кожны ў сваёй душы мае штосьцi падобнае да гэтага пачуцця, а, магчыма, i нешта большае, непадуладнае слову. Таму што сэрцы нашы з моманту нараджэння напоўнены любоўю да сваёй Бацькаўшчыны, роднай старонкi, самай блiзкай i дарагой сэрцу зямлi.
Аднак Радзiма – не толькi краiна чалавека, дзе ён жыве, але i гiстарычная, культурная спадчына яго народа. Асновай жа духоўнага скарбу людзей, iх творчасцi з'яўляецца родная мова. Мова – не толькi сродак зносiн, але i жывая гiсторыя, бо ў ей знайшлi адлюстраванне ўсе падзеi чалавечага жыцця, народныя традыцыi i культура. 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў 1999 годзе дзеля захавання моў, якiм пагражае знiкненне. Гэта нагода для носьбiтаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзiнай, якую завём матчынай. Родная мова шмат не патрабуе. Хоць часам пра яе думаць, хоць адзiн дзень, напрыклад, у дзень яе афiцыйнага мiжнароднага свята.
Для нашага народа родная мова – беларуская. Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з'яўляецца самай мiлагучнай пасля iтальянскай. Нашы бацькi, дзяды i прадзеды нямала зрабiлi, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод iншых моў свету. Будзем i мы разам з тымi, хто думае пра яе будучыню. З манетнай прапановай ААТ «БПС-Сбербанк» можна азнаёмiцца тут.
ОАО «Сбер Банк» (далее – Банк) использует файлы «cookie» с целью повышения эффективности работы с веб-сайтом Банка, персонализации возможностей веб-сайта Банка под Ваши потребности и упрощения Вашего взаимодействия с веб-сайтом Банка во время будущих сессий. Если Вы не хотите использовать файлы «cookie» рекомендуем Вам изменить настройки Вашего браузера или прекратить работу с веб-сайтом Банка.
«ОАО «Сбер Банк» использует «cookie» для персонализации сервисов и удобства пользователей. Вы можете запретить сохранение «cookie» в настройках своего браузера или отказаться на сайте ОАО «Сбер Банк».